БЕЛ Ł РУС

CNN: ЗША маюць намер паставіць Украіне сістэмы залпавага агню, пра якія ўжо шмат тыдняў просіць Кіеў

27.05.2022 / 9:3

Nashaniva.com

Па звестках тэлеканала, ужо на наступным тыдні ЗША аб'явяць пра новы пакет вайсковай дапамогі, у які ўвойдуць і РСЗА.

Улады Украіны прасілі аб пастаўках такога ўзбраення ўжо шмат тыдняў, аднак раней Вашынгтон адмаўляў у выкананні гэтай просьбы з-за боязі, што Украіна можа выкарыстоўваць яго для абстрэлаў тэрыторыі Расіі, што можа прывесці да эскалацыі канфлікту.

Па словах крыніц CNN, адным з варыянтаў можа быць прадастаўленне Украіне ракетных сістэм меншай далёкасці.

Навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў зойме, як мяркуецца, каля двух тыдняў.

Чытайце таксама:

Пентагон: Расія страціла 1000 танкаў і 350 гармат, але ўсё роўна мае перавагу ў тэхніцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула