Даляр і еўра істотна растуць другі дзень запар
Некалькі дзён запар даляр і еўра таннелі, абнаўляючы шматмесячныя антырэкорды.
На пачатку таргоў у Мінску даляр па стане на 10.25 расце на 5,42 капейкі да 2,5974 беларускага рубля.
Еўра падаражэў на 10,78 капейкі да 2,7474 рубля.
Расійскі рубель працягнуў таннець: знізіўся на 19 капеек да 3,9599 рубля за сто расійскіх.
Таргі працягваюцца.
Учора даляр і еўра падаражэлі на восем і шэсць капеек адпаведна. Расійскі рубель каштаваў 4,3879беларускага за 100.
Мінімум у валют быў у сераду: 2,4587 і 2,5824 адпаведна.
На пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель — 3,4322.