БЕЛ Ł РУС

Як на МКАД два аўтамабілісты вучылі адзін аднаго ездзіць. Відэа пра ўзаемную агрэсію

27.05.2022 / 13:19

Nashaniva.com

Агрэсія спараджае яшчэ большую агрэсію. Прыкладам гэтаму можа стаць відэа, дасланае Onliner чытачом. Ён зафіксаваў небяспечную сітуацыю на мінскай кальцавой дарозе ўчора.

На запісе бачна, што канфлікт узнік з-за стандартнай сітуацыі: камусьці не спадабалася, што занятая левая хуткасная паласа. Спачатку «вучыць» пачаў аўтамабіліст на мінівэне — перастроіўся і рэзка знізіў хуткасць. Але праз секунду сутыкнуўся з люстэркавым адказам.

Усё гэта адбывалася сярод іншых машын. Аўтар запісу пацвярджае, што небяспека была цалкам рэальнай: «З-за гэтых гора-настаўнікаў ледзь не патрапіў у аварыю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула