БЕЛ Ł РУС

Брытанцы хочуць адмовіцца ад метрычнай сістэмы і вярнуцца да выкарыстання унцый, фунтаў і ярдаў

29.05.2022 / 20:43

Nashaniva.com

Урад Вялікабрытаніі плануе вярнуцца да ўжывання традыцыйных мер вагі і даўжыні: фунта, унцыі і ярда. Як паведамляе Sunday Mirror, адпаведныя грамадскія кансультацыі могуць пачацца ўжо ў найбліжэйшы час.

Фота: AFP/Getty Images

Такім чынам, адзначае выданне, прэм'ер-міністр Борыс Джонсан імкнецца пазбавіцца ад правілаў, якія накладаў на Брытанію ўдзел у Еўрасаюзе. Абавязковае выкарыстанне маркіроўкі ў грамах і кілаграмах у рознічным гандлі было ўведзенае ў Брытаніі ў 2000 годзе, хоць Лондан доўга супраціўляўся сістэме пераходу на еўрапейскія стандарты.

Цяпер жа прапануецца даць рытэйлерам права выбару таго, у якіх адзінках падаваць вагу тавару.

Акрамя таго, раней у Кансерватыўнай партыі прапаноўвалі змяніць каліброўку ёмістасцяў піва і віна з літраў на пінты. Гэтую ініцыятыву ўжо крытыкуюць лейбарысты. На іх думку, урад вартым жалю чынам хоча праводзіць «палітыку настальгіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула