У «ДНР» заявілі пра стварэнне ўласнага «гандлёвага флоту»
Кіраўнік утварэння Дзяніс Пушылін абвясціў, што ў «ДНР» з'явіцца ўласны «гандлёвы флот», а для перавозкі грузаў будуць выкарыстоўвацца судны, «нацыяналізаваныя» ў порце Марыупаля.
Па словах Пушыліна, судны будуць перайменаваныя і пачнуць хадзіць пад новымі сцягамі. Усяго дээнэраўцы прысвоілі 34 судны.
Рашэнне аб пераходзе караблёў у «юрысдыкцыю ДНР» ужо прынятае, заявіў ён.
Порт нібыта пачаў працу яшчэ 28 мая. Тады туды прыбыло расійскае судна для пагрузкі металу. Плануецца, што будзе вывезена 2,5 тысячы тон сталі.