БЕЛ Ł РУС

Смаленскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў металаломе

31.05.2022 / 18:49

Nashaniva.com

Смаленскія мытнікі выявілі беларускія цыгарэты ў грузавым аўтамабілі, які спынілі для праверкі ў вёсцы Красная Горка Краснінскага раёна. Па дакументах аўтамабіль вёз металічныя пласціны і лом каляровых металаў з Мінска ў горад Веліж, паведамляе Цэнтральнае мытнае ўпраўленне ФМС РФ.

Фота: ctu.customs.gov.ru

Пры аглядзе мытнікі знайшлі ў грузавым адсеку больш за 250 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці без акцызных марак. Кошт цыгарэт складае каля 15 млн расійскіх рублёў.

Фота: ctu.customs.gov.ru

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула