БЕЛ Ł РУС

Як перад уварваннем ва Украіну, у Беларусь зноў вязуць расійскую тэхніку

2.06.2022 / 12:28

Nashaniva.com

Прадпрыемства «Уралтрансмаш», якое ўваходзіць у склад канцэрна «Уралвагонзавод», 2 чэрвеня адправіла ў Беларусь эшалон самаходных гаўбіц 2С3М «Акацыя», паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Фота: Мінабароны Расіі

У машынах удасканаленыя сродкі сувязі, павышаная хуткастрэльнасць і павялічаны боекамплект, а таксама праведзеныя працы па поўным імпартазамяшчэнні», — гаворыцца ў паведамленні.

Самаходка 2С3М «Акацыя» ўзброеная 152-міліметровай гарматай і прызначаная для контрбатарэйнай барацьбы, знішчэння бранятэхнікі, падаўлення тылоў і разбурэння абарончых збудаванняў і камунікацый праціўніка. Па розных звестках, у беларускай арміі маецца больш за сотню «Акацый», паведамляе Zerkalo.io.

У жніўні 2021 года паведамлялася, што ў рамках кантракту 2020-2021 года завершаныя пастаўкі мадэрнізаваных самаходных гаўбіц 2С3М «Акацыя» з Расіі — усе машыны былі перададзеныя ў тэрмін. У «Растэху» паведамлялі, што мадэрнізацыя самаходных гаўбіц будзе доўжыцца да 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула