БЕЛ Ł РУС

За «пратэсныя» татуіроўкі затрымалі кіроўцу хуткай дапамогі

2.06.2022 / 15:33

Nashaniva.com

Лукашысцкія тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Мінска, які працуе кіроўцам хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе «Вясна».

Нагода — «пратэставыя» татуіроўкі. Сярод іх — надпісы «БТ убивает», «Русский военный корабль, иди н***», «Не быць скотам» і іншыя.

ГУБАЗіК сцвярджае, што паскардзіўся на кіроўцу «неабыякавы грамадзянін», які стаяў за ім у чарзе ў краме і ўбачыў татуіроўкі.

У «пакаянным відэа» мужчына абяцае ў хуткім часе звесці надпісы лазерам.

Закон не забараняе наносіць на цела ацэначныя меркаванні на адрас дзяржаўнага тэлебачання або цытату з народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, але лукашэнкаўцаў гэта не спыняе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула