БЕЛ Ł РУС

Беларусам з гуманітарнымі візамі дазволяць працаваць у Эстоніі

2.06.2022 / 18:42

Nashaniva.com

Улады Эстоніі дазволяць афіцыйна працаваць беларусам і расіянам, якія прыехалі ў краіну, атрымаўшы гуманітарныя візы. Пра гэта паведамляецца на сайце эстонскага ўрада.

Від на Талін

Такім людзям будуць выдаваць візы для працы, прадпрымальніцкай дзейнасці і тэрміновыя віды на жыхарства. Таксама ў Эстоніі змогуць працаваць акрэдытаваныя МЗС расійскія і беларускія журналісты.

Візы з гуманітарных меркаванняў грамадзянам Беларусі і Расіі выдаюць у выпадку, калі вяртанне на радзіму можа пагражаць іх жыццю і здароўю.

У пачатку красавіка Святлана Ціханоўская зрабіла візіт у Эстонію, каб вырашыць праблемы міграцыі беларусаў і працы беларускага бізнэсу. Сярод іншага на сустрэчы з кіраўніком МЗС Эстоніі Евай-Марыяй Ліймэтс якраз і абмяркоўвалася пытанне выдачы візаў і е-рэзідэнцтва для беларусаў у Эстоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула