БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін суд у Беларусі за жоўтую і сінюю стужкі на сумцы

7.06.2022 / 13:47

Nashaniva.com

Журналістку з Полацка Ціну Палынскую аштрафавалі на 3200 рублёў.

«У 15:00 суд толькі па адным артыкуле — наяўнасць жоўтай і сіняй стужак на сумцы і фоціку», — паведаміла раней Палынская.

Жоўты і сіні — колеры нацыянальнага сцяга Украіны.

Раней у Беларусі адбыліся шматлікія суды за наяўнасць налепак колераў украінскага сцяга, за надпісы «Не вайне!», за антываенныя выказванні.

Ператрус у Ціны Палынскай адбыўся ў нядзелю, ён быў звязаны з яе крытычным выказваннем адносна візіту ў Беларусь патрыярха маскоўскага Кірыла.

«Думаю, што ў будучыні людзі, якія складалі пратаколы, у якіх інтэрпрэтавалі наяўнасць такіх стужак як адміністрацыйнае правапарушэнне, і суддзі, якія выносілі прысуды па такіх справах, могуць панесці пакаранне за пераслед па нацыянальнай прыкмеце, — сказаў «Нашай Ніве» адвакат, які папрасіў захаваць ананімнасць. — Тое самае можа адбыцца з выпадкамі пераследу за карыстанне беларускай нацыянальнай сімволікай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула