БЕЛ Ł РУС

Данія працягне выдаваць візы беларусам

10.06.2022 / 21:12

Nashaniva.com

На тое, што Данія пару тыдняў таму спыніла выдачу візаў для беларусаў, звярнула ўвагу на сённяшняй сустрэчы з міністрам замежных спраў Даніі Епэ Кофадам Святлана Ціханоўская. Міністр запэўніў яе, што візы датчане працягнуць выдаваць. Цяпер шукаюць магчымасці рабіць гэта ў Мінску, а пакуль беларусы могуць звяртацца па візы ў іншых краінах, пра што ўжо з'явілася інфармацыя на старонцы дацкага МЗС.

Святлана Ціханоўская і Епэ Кофад. Фота з Твітара МЗС Даніі

Таксама Епэ Кофад запэўніў, што Данія працягне падтрымліваць беларускія культурныя ініцыятывы ў межах дацкага Новага фонду дэмакратыі і фінансаваць Міжнародную платформу па прыцягненні вінаватых да адказнасці.

Акрамя таго, міністр замежных спраў Даніі пацвердзіў, што ягоная краіна не падтрымлівае ідэю зняцця санкцый з рэжыму Лукашэнкі ўзамен за магчымасць транзіту збожжа з Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула