БЕЛ Ł РУС

Bild: Рыхтуецца візіт канцлера Германіі Олафа Шольца ў Кіеў

11.06.2022 / 21:38

Nashaniva.com

Нямецкая газета Bild Am Sonntag паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што канцлер Германіі Олаф Шольц мае намер адправіцца ў Кіеў перад самітам Вялікай сямёркі разам з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і прэмʼер-міністрам Італіі Марыё Драгі.

Інфармацыя афіцыйна пакуль не пацверджаная.

Саміт «Вялікай сямёркі» адбудзецца ў Баварыі 26—28 чэрвеня.

Лідары большасці дзяржаў, якія прыбывалі ў Кіеў з візітамі падчас вайны, загадзя не аб'яўлялі пра паездкі з меркавання бяспекі, нагадвае BBC.

Чаму Германія так і не пачала пастаўляць ва Украіну цяжкае ўзбраенне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула