БЕЛ Ł РУС

Украінцы збілі расійскі Су-34 над Ізюмам

13.06.2022 / 11:31

Nashaniva.com

Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны паведамляюць аб знішчэнні расійскага Су-34 у раёне Ізюма.

Ілюстрацыйнае фота

Адзначаецца, што знішчальнік-бамбардзіроўшчык быў збіты 12 чэрвеня каля 10-й раніцы ў раёне Ізюма на Харкаўшчыне, у так званы «Дзень Расіі».

Паведамляецца, што расійскія самалёты працавалі парай, атакуючы пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў. Пасля пападання ў зону паражэння ўкраінскай СПА адзін з варожых самалётаў змяніў курс, а пілот іншага вырашыў выпрабаваць лёс.

Самалёт упаў на часова акупаваную тэрыторыю. Ці атрымалася выжыць у пілотаў, удакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула