БЕЛ Ł РУС

Паклонскай далі пасаду і прымусілі замаўчаць

14.06.2022 / 12:30

Nashaniva.com

Звольненую з пасады намесніка кіраўніка Рассупрацоўніцтва Наталлю Паклонскую прызначылі на пасаду дарадцы генеральнага пракурора РФ.

«Мной спыняецца вядзенне сацыяльных старонак і якая-небудзь публічная дзейнасць. Цяпер буду займацца выкананнем пастаўленых Генеральным пракурорам Расіі задач у адпаведнасці з Федэральным законам «Аб пракуратуры РФ», — заявіла Паклонская.

Былая пракурорка Крыма і дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» пасля пачатку вайны выказвалася, што літара Z з'яўляецца сімвалам «трагедыі і гора».

Таксама Паклонская назвала ўварванне ва Украіну «катастрофай» і ўдзельнічала ў перадачы расійскай гуманітарнай дапамогі жыхарам захопленых рэгіёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула