У Гомелі дзяўчына выпала з акна на пятым паверсе
Раніцай 14 чэрвеня жыхарка Гомеля адправілася на працу. Дома без нагляду засталася спаць яе 5-гадовая дачка. Прачнуўшыся, дзяўчынка самастойна адкрыла акно на кухні і, страціўшы раўнавагу, звалілася ўніз з пятага паверху, паведамляе Следчы камітэт.
Фота ілюстрацыйнае
Людзі, якія сталі відавочцамі здарэння, выклікалі хуткую дапамогу. Цяпер дзіця знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане.
Следства высветліла, што жанчына планавала пакінуць дзіця адно толькі на пару гадзін. Пасля дадому павінна была вярнуцца бабуля дзяўчынкі, якая яе мусіла глядзець.