БЕЛ Ł РУС

Пад Салігорскам пенсіянера-рыбака ўдарыла токам, праз 10 дзён ён памёр

16.06.2022 / 09:14

Nashaniva.com

4 чэрвеня 70-гадовы мужчына са сваякамі вудзіў рыбу на рацэ Случ у Салігорскім раёне.

Фота: СК

Праходзячы пад лініямі электраперадачы з паднятым вудзілам, пенсіянер атрымаў удар токам. Сваякі даставілі яго ў бальніцу, паведамляе СК.

Нягледзячы на намаганні медыкаў, выратаваць мужчыну не ўдалося, праз 10 дзён ён памёр.

Варта адзначыць, што побач з месцам трагедыі ўстаноўленыя папераджальныя плакаты аб забароне рыбнай лоўлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула