БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на волю палітвязень Яўген Курганаў

18.06.2022 / 17:29

Nashaniva.com

Палітвязня Яўгена Курганава 18 чэрвеня вызвалілі з магілёўскай калоніі № 15 пасля поўнага адбыцця тэрміну зняволення, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Курганаў мае інваліднасць 3-й групы. Яго затрымалі 30 кастрычніка 2020 года, выставілі падазрэнне ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Летась у сакавіку менскі суд Заводскага раёну прызнаў яго вінаватым і пакараў двума гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула