БЕЛ Ł РУС

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала забарону на ўвоз кніг з Расіі і Беларусі

20.06.2022 / 07:37

Nashaniva.com

Вярхоўная Рада падтрымала забарону на імпарт і распаўсюджванне кніг і іншай выдавецкай прадукцыі з Расіі, Беларусі і акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны, паведаміў народны дэпутат Яраслаў Жалязняк у сваім телеграм-канале. «За» выказаліся 306 дэпутатаў.

У тлумачальнай запісцы, апублікаванай на сайце Рады, гаворыцца, што ва ўмовах узброенай агрэсіі Расіі Украіна абавязаная абараніць сваю культурна-інфармацыйную прастору ад расійскай прапаганды і негатыўнага ўплыву Расіі.

«У прыватнасці, гэта тычыцца сферы ўкраінскага кнігавыдання і кнігараспаўсюду, на абарону якой ад уплываў «рускага свету» накіраваны гэты законапраект», — адзначаюць аўтары.

Для ўвозу выданняў, выдадзеных на рускай мове, з іншых краін, трэба будзе атрымліваць адмысловы дазвол. Забараняецца выпуск, увоз, распаўсюд ва Украіне кніжных выданняў, якія змяшчаюць творы аўтараў — грамадзян Расіі.

Забарона не будзе распаўсюджвацца на кнігі, выдадзеныя ва Украіне да 1 студзеня 2023 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула