БЕЛ Ł РУС

УСУ ўдарылі па скрадзеных Расіяй нафтаздабыўных платформах у Чорным моры

20.06.2022 / 14:01

Nashaniva.com

Так званыя «вышкі Бойкі» былі захопленыя Расіяй пасля акупацыі Крыма ў 2014 годзе.

Пра гэта спачатку заявіў кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў, пасля інфармацыю пацвердзіў украінскі нардэп Аляксей Ганчарэнка.

Па словах Аксёнава, ёсць параненыя і зніклыя без вестак.

Абедзве вышкі ў 2014 годзе адышлі ва ўласнасць Расіі пасля анексіі Крыма. Першапачаткова яны знаходзіліся на Адэскім радовішчы, пасля Расія адвяла вышкі бліжэй да паўвострава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула