БЕЛ Ł РУС

Затрымалі тыктокера і студэнта БДТУ Паўла Пагоскага

20.06.2022 / 21:28

Nashaniva.com

Сілавікі затрымалі тыкток-блогера Паўла Пагоскага. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяннае» відэа з ім, паведамляе Reform.by.

Фота: сацсеткі

Хлопец кажа, што навучаўся ў БДТУ. Мяркуючы па інфармацыі ў інтэрнэце, на факультэце хімічнай тэхналогіі і тэхнікі на «інжынера-хіміка-тэхнолага». Ён мусіў скончыць трэці курс.

На відэа хлопец гаворыць, што затрыманы за тое, што размясціў у сацыяльнай сетцы відэа «непрыстойнага характару».

Тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, публікуе таксама скрыншоты відэа, на якіх блогер апрануты ў міліцэйскую форму. Пры гэтым у ягоным профілі ў TikTok падобных відэа няма.

На акаўнт Пагоскага падпісана 369 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула