БЕЛ Ł РУС

Мікалая Статкевіча этапуюць з гомельскага СІЗА

21.06.2022 / 20:42

Nashaniva.com

Пра перавод Мікалая Статкевіча ў калонію паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч. Куды дакладна зняволенага палітыка пераводзяць, пакуль невядома.

Марына Адамовіч напісала:

«Пачаўся новы, ва ўсіх сэнсах, этап нашага жыцця. Мікола Статкевіч учора этапаваны з СІЗА у Гомелі. Куды? Невядома. Калі «па закону», то ў Глыбокае. Толькі там ёсць асаблівы рэжым, то-бок «камернае ўтрыманне» — такая сабе турма ў калоніі. Застаецца толькі чакаць і маліцца, каб этап не быў занадта цяжкім. Хаця гэта цяжка заўжды. Ну і памятаем, што кожны дзень набліжае нашых каханых да Волі».

Нядаўна Вярхоўны суд прагназавана пастанавіў пакінуць прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага» без зменаў.

Таксама з гомельскага СІЗА ўжо этапавалі Ігара Лосіка. Палітвязні Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Цыгановіч і Арцём Сакаў яшчэ застаюцца ў следчым ізалятары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула