БЕЛ Ł РУС

Кіраўнікам віцебскай міліцыі і гродзенскага СК далі генеральскія пагоны

21.06.2022 / 21:23

Nashaniva.com

Лукашэнка 21 чэрвеня падпісаў указы аб прысваенні вайсковага, персанальнага і спецыяльных званняў, паведамляе ягоная прэс-служба.

Фота ілюстратыўнае

Генерал-маёрам стаў Дзмітрый Міхалап, начальнік камандна-штабнога факультэта Вайсковай акадэміі.

Начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Сяргею Іванову прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

Таксама званні генерал-маёра міліцыі і генерал-маёра юстыцыі прысвоеныя адпаведна Андрэю Любімаву і Эдуарду Маліноўскаму.

Абодва апошнія прадстаўляюць структуры, якія ў сучасны момант актыўна займаюцца палітычнымі рэпрэсіямі. Любімаў — кіраўнік Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскай вобласці, Маліноўскі ўзначальвае Следчы камітэт у Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула