БЕЛ Ł РУС

У Чарнабаеўцы быў здзейснены замах на кіраўніка акупацыйных уладаў. Яго машыну ўзарвалі

22.06.2022 / 14:53

Nashaniva.com

У Херсонскай вобласці здзейснены замах на кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Чарнабаеўкі Юрыя Турулёва.

«Падарваная яго машына, але калабарант не пацярпеў», — цытуе «Укрінформ» дарадцу кіраўніка Херсонскай АВА Сяргея Хланя.

РІА «Навіны» паведаміла, што Турулёў лёгка паранены.

У панядзелак віцэ-прэм'ер Украіны Ірына Верашчук заклікала жыхароў Херсонскай вобласці пакінуць акупаваныя тэрыторыі, каб палегчыць контрнаступленне ўкраінскай арміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула