БЕЛ Ł РУС

Украінцы сабралі грошы на чатыры «Байрактары» за тры дні. Хоць збіраліся на тры за тыдзень

24.06.2022 / 21:46

Nashaniva.com

Маштабны збор на куплю трох турэцкіх беспілотнікаў «Байрактар» для патрэб УСУ быў аб'яўлены папулярным украінскім вядоўцам Сяргеем Прытулам 22 чэрвеня. Планавалі сабраць 13 мільёнаў даляраў за тыдзень, а сабралі 600 млн грывень (каля 20 мільёнаў даляраў) за тры дні. Гэтага хопіць на чатыры «Байрактары».

Як паведаміў Сяргей Прытула, праект «Народны Байрактар» — гэта сапраўды быў «праект, які аб'яднаў усіх незалежна ад узросту, полу ці веравызнання».

«Люблю вас усіх і ганаруся, што дыхаю з вамі адным паветрам! Наша каманда пайшла рыхтаваць вам яшчэ больш салідную гісторыю», — напісаў Прытула.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула