БЕЛ Ł РУС

Сёння раніцай бамбілі Кіеў. Выпусцілі шмат ракет, частку збілі, адна папала ў двор дзіцячага садка

26.06.2022 / 08:01

Nashaniva.com

Дым відаць у розных частках сталіцы Украіны.

Папярэдне вядома, што па горадзе было выпушчана 14 ракет. Некалькі з іх украінскія сілы СПА збілі на падлёце да горада.

Адна з ракет упала ў Шаўчэнкаўскім раёне горада, трапіўшы ў дзевяціпавярховік і разбурыўшы тры верхнія паверхі.

Загінуў адзін чалавек, ратавальнікі дасталі з-пад завалаў сямігадовую дзяўчынку. Імаверна, яе бацька загінуў, а маці прыціснула плітой. Таксама яшчэ некалькі чалавек знаходзяцца пад заваламі. Пазней ратавальнікі паведамілі, што параненыя пяць чалавек.

Яшчэ адна ракета разарвалася ў двары дзіцячага садка. На шчасце, уранку выхаднога дня там не было нікога.

Пракрамлёўскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўдары па Кіеве нанеслі бамбардзіроўшчыкі расійскіх ВКС.

Паветраная трывога аб'яўлена па ўсёй тэрыторыі Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула