БЕЛ Ł РУС

У Полацку з акна пятага паверха выпала аднагадовая дзяўчынка

30.06.2022 / 20:43

Nashaniva.com

Паводле папярэдніх звестак, днём 30 чэрвеня аднагадовая дзяўчынка засталася дома пад наглядам бабулі і дзядулі. Калі пенсіянеры на нешта адхілілі сваю ўвагу, малая выйшла на балкон. Яна стала на цацку, каб паглядзець у адкрытае акно, і ўпала ўніз з вышыні пятага паверха на дах аптэкі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Праз непрацяглы час сваякі сталі шукаць дзіця. Знайшоўшы дзяўчынку жывой, яны выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Цяпер яна ў бальніцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула