БЕЛ Ł РУС

Памерла матрыярх беларускага ткацтва Сцепаніда Сцепанюк

1.07.2022 / 14:14

Nashaniva.com

Сёння памерла матрыярх беларускага ткацтва Сцепанiда Сцепанюк з вескi Дарапеевiчы Маларыцкага раёна. Ёй было 86 гадоў.

Пра гэта паведамілі ў сацсетках сябры нябожчыцы.

Сцепаніда Сцепанюк была вядомай ткачыхай, яна выткала шмат ручнікоў, посцілак, адзення. Усё гэта захоўвалася ў яе доме.

Але ў верасні мінулага года там здарыўся пажар, і усе ручнікі, посцілкі, спадніцы, наміткі згарэлі, у тым ліку і строй, які спадарыня Сцепанюк выткала сабе на смерць. Сама яна тады цудам уратавалася.

Беларуска 80 lvl. Як баба Стэпа з палескай вёскі захавала ткацкія традыцыі продкаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула