У Полацку затрымалі вакалістку гурта «Варган» Ксенію Глот
Яна пайшла даваць тлумачэнні па невядомай справе «пра распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Аднак жанчыну не выпусцілі, паведаміў яе муж.
Пасля на затрыманую склалі пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне па арт. 19.11 КаАП. Сёння павінен адбыцца суд.