БЕЛ Ł РУС

Сяргей Атрошчанка прыпыняе выхад газеты «Обозреватель»

15.09.2009 / 14:57

ЯМ

Газета будзе выходзіць да канца года, а пасля прыпыніць працу.

У інтэрв'ю «Ежедневнику» заснавальнік газеты Сяргей Атрошчанка заявіў:

«Гэта не звязана ні з палітыкай, ні з эканамічнай сітуацыяй. Мне спатрэбіўся адпачынак для пераасэнсавання зробленага з журналістыцы».

«Обозреватель» выдаецца сем год. Напачатку яго выхад суправаджаўся гучнай рэкламнай кампаніяй. Атрошчанка прынцыпова не ствараў сайт газеты. Тым не менш

«Обозреватель» дасягнуў накладу ў 33 тысячы асобнікаў.

Сяргей Атрошчанка — вядомы бізнэсоўца. Ён з'яўляецца заснавальнікам і генеральным дырэктарам кампаніі па вытворчасці бялізны SERGE. З 1994 да 2002 году быў выдаўцом «Свободных новостей».

Паводле некаторых звестак, «Обозреватель» ствараўся прадпрымальнікам пры спрыянні пэўных дзяржаўных структур у якасці «прыватнай», але спрыяльнай для лукашэнкаўцаў газеты. Ён актыўна распаўсюджваўся праз «Саюздрукі», яго не зачапалі абмежаванні. Яго нават бясплатна раздавалі ў цягніках Беларускай чыгнукі, нароўні з «Советской Белоруссіей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула