БЕЛ Ł РУС

У «ДНР» прысудзілі да смяротнага пакарання двух байцоў «Азова»

10.07.2022 / 08:10

Nashaniva.com

У так званай «ДНР» прысудзілі да смяротнага пакарання двух байцоў «Азова», паведаміў расійскі прапагандыст Дзмітрый Сцешын. Гаворка ідзе пра Канстанціна Нікіценку з пазыўным «Фокс» і вайскоўца з пазыўным «Фрост».

Напярэдадні паведамлялася, што ўлады «ДНР» адмянілі мараторый на выкананне смяротных прысудаў. Норма ўступіць у сілу пасля апублікавання закона аб унясенні змянення ў артыкул 202 Крымінальна-выканаўчага кодэкса «ДНР», які быў прыняты 8 ліпеня.

Нагадаем, у «ДНР» раней былі прысуджаныя да смяротнага пакарання трое замежных байцоў УСУ, грамадзяне Вялікабрытаніі Шон Пінэр і Эйдэн Аслін і грамадзянін Марока Брахім Сааўдун. Усе трое служылі ў 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты УСУ і былі ўзятыя ў палон у Марыупалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула