БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі чыноўнік прапанаваў дазволіць Украіне наносіць удары па вайсковых аб'ектах у «акупаванай Беларусі»

11.07.2022 / 17:25

Nashaniva.com

Дазволіць Украіне наносіць удары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі «акупаванай Беларусі» прапанаваў 10 ліпеня ў сябе ў Твітары старшы дарадца ўрадавай камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Пол Масара.

Ukraine must be allowed to strike military sites in occupied Belarus, occupied Crimea, and Russia

— Paul Massaro (@apmassaro3) July 10, 2022

«Украіне павінна быць дазволена наносіць удары па вайсковых аб'ектах у акупаванай Беларусі, акупаваным Крыме і ў Расіі», — напісаў Пол Масара.

Пол Масара — старшы дарадца па супрацьдзеянні карупцыі і санкцыях ва ўрадавай камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула