БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка кіраўніка Генштаба

12.07.2022 / 18:16

Nashaniva.com

Генерал-маёр Аляксандр Шкірэнка вызвалены ад пасады начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл і залічаны ў распараджэнне міністра абароны. 

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Пазней у Міністэрстве абароны адзначылі, што Шкірэнка «залічаны ў распараджэнне міністра абароны ў сувязі з далейшым прызначэннем на выcокую пасаду».

Аляксандр Шкірэнка заняў пасаду намесніка начальніка Генштаба ў кастрычніку 2014 года. У сакавіку 2017 яго яму прысвоілі званне генерал-маёра. У 2021 годзе ён атрымаў ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула