БЕЛ Ł РУС

Памерла першая жонка Дональда Трампа

14.07.2022 / 23:52

Nashaniva.com

У ЗША ва ўзросце 73 гадоў памерла Івана Трамп, першая жонка былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку сын Дональда і Іваны Эрык Трамп.

Івана Трамп з тады яшчэ мужам Дональдам

«З глыбокім смуткам паведамляю, што наша любімая мама, Івана Трамп, памерла», — напісаў Эрык Трамп.

Івана Трамп нарадзілася ў Чэхаславакіі, у 1972 годзе пераехала ў ЗША. Была замужам за Дональдам Трампам з 1977 па 1992 год. У іх трое агульных дзяцей — Дональд, Іванка і Эрык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула