Беларускіх вайскоўцаў перакідваюць у Ельскі раён
Беларускія вайсковыя падраздзяленні сёння павінны прыбыць у памежны з Украінай Ельскі раён.
Фота: «Народны голас»
Пра гэта паведаміла мясцовая газета «Народны голас».
Падраздзяленні прыбудуць у райцэнтр па чыгунцы. Разгрузка тэхнікі будзе праходзіць сёння.
«Мерапрыемствы вызначаныя планам баявой падрыхтоўкі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Просім мясцовае насельніцтва захоўваць спакой і не панікаваць», — цытуе газета начальніка асобнай групы Ельскага раёна, маёра Мікалая Харкова.
У нататцы таксама зазначана, што падраздзяленні «працягнуць узмацненне аховы Дзяржаўнай мяжы ў Ельскім раёне».
Учора паведамлялася, што перамяшчэнні вайсковай тэхнікі будуць праводзіцца ў памежных з Украінай раёнах Брэсцкай вобласці: Іванаўскім, Столінскім і Драгічынскім