Грэцыя абараніла ў судзе сваё эксклюзіўнае права на сыр фета
Суд Еўрапейскага Саюза пастанавіў, што Данія парушае закон, дазваляючы мясцовым вытворцам выкарыстоўваць назву фета для сваіх сыроў, якія экспартуюцца па-за межы ЕС, паведамляе «Еўраньюс». Экслюзіўнае права называць сыр такой назвай мае Грэцыя.
Фота: Вікіпедыя
Грэцыя лічыць фету часткай сваёй культурнай спадчыны. Каля 120 тысяч тон тварожнага сыру з авечага і казінага малака штогод вырабляюць у гэтай краіне.
Данія ж сцвярджала, што забарона на экспарт можа разглядацца як перашкода для гандлю. Але суд урэшце пагадзіўся з грэчаскім бокам, наклаўшы на Данію дысцыплінарнае спагнанне.