БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам парашутыстка прызямлілася на яліну

17.07.2022 / 9:48

Nashaniva.com

У прыгарадзе Гродна пры выкананні скачка парашутыстка застрамілася ў галінах дрэва на вышыні каля 10 метраў. Гэта адбылося раніцай 16 ліпеня, паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Ратавальнікі, прыехаўшы на месца, дапамаглі дзяўчыне спусціцца з дрэва і абрэзаць парашут.

Парашутыстка расказала, што, робячы трэніровачны скачок, яна не ўлічыла сілу парываў ветру і, не справіўшыся з кіраваннем парашута, зачапілася за галіны елкі, а самастойна вызваліцца не змагла. Сама яна не пацярпела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула