БЕЛ Ł РУС

Колішні палац Радзівілаў у Дзятлаве зноў выставілі на аўкцыён

17.07.2022 / 13:55

Nashaniva.com

Дагэтуль было некалькі спробаў знайсці інверстара. Папярэдні аўкцыён спрабавалі правесці ў верасні 2021 года і прадаць палац за 145 тысяч рублёў. Але ахвотных не знайшлося. Новы прызначылі на 11 жніўня, а заяўкі трэба падаваць да 5 жніўня, інфармуе Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Фота: belarus-travel.livejournal.com

Пачатковая цана будынка 30 963 рублі.

З палацам у 1500 квадратных метраў здаецца ў арэнду на 50 гадоў і зямельны ўчастак пры ім плошчай 0,4 га. Выкарыстоўваць яго можна будзе абмежавана, бо побач водаахоўная зона і прыбярэжная паласа. Карыстанне неабходна будзе распачаць не пазней, чым праз тры гады ад куплі.

Будынак адносіцца да сярэдзіны ХVІІІ стагоддзя, гэта найбольш каштоўны помнік архітэктуры ў горадзе. Перад тым, як прынялі рашэнне выставіць яго на продаж, палац належаў раённаму шпіталю.

Прадаць былы палац Радзівілаў улады ў Дзятлаве спрабуюць з 2015 года, аднак пакуль пакупнік не знаходзіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула