БЕЛ Ł РУС

У Мінску 6-гадовая дзяўчынка выпала з акна 9 паверха разам з маскітнай сеткай

19.07.2022 / 15:40

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася сёння, 19 ліпеня.

Днём 19 ліпеня 6-гадовая дзяўчынка засталася дома разам са сваёй бабуляй. Пакуль дзіця спала, пенсіянерка пайшла ў найбліжэйшую краму. Калі вярнулася, выявіла, што ўнучкі няма ў кватэры, а ў бацькоўскай спальні насцеж адкрытае акно і адсутнічае маскітная сетка, паведамляе СК.

Дзяўчынку, што ляжала на зямлі, знайшоў сусед і выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу, аднак выратаваць яе так і не ўдалося, ад атрыманых траўмаў дзіця памерла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула