БЕЛ Ł РУС

У Жабінкаўскім раёне экс-чыноўніка падазраюць у незаконным прадпрымальніцтве

23.07.2022 / 08:01

Nashaniva.com

Былы начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Жабінкаўскага райвыканкама нанёс істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам, дыскрэдытуючы і падрываючы аўтарытэт і прэстыж органаў улады, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Фота ілюстрацыйнае

Супрацоўнікі УБЭЗ абласной міліцыі ўстанавілі, што два гады таму 35-гадовы мужчына, займаючы адказнае становішча ў органах выканаўчай улады, арганізаваў фермерскую гаспадарку і кіраваў ёю. Больш за тое, ён загадваў сельгасарганізацыям даваць розную тэхніку і людзей для правядзення работ у гэтай гаспадарцы, відавочна выходзячы за межы сваіх правоў і паўнамоцтваў.

Цяпер у адносінах да былога чыноўніка распачатыя крымінальныя справы за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула