БЕЛ Ł РУС

Жанчыну выратавалі на возеры, а праз пару гадзін яна вярнулася і патанула

25.07.2022 / 14:03

Nashaniva.com

Абсурдны, але ад гэтага не менш трагічны выпадак адбыўся ў аграгарадку Воранаўка Воранаўскага раёна, паведамляе «Вячэрні Гродна»

51-гадовая мясцовая жыхарка купалася ў вадаёме, будучы нецвярозай.

У нейкі момант яна пачала тануць, аднак на шчасце побач апынуліся асводаўцы, якія і выратавалі жанчыну. Пасля гэтага яе перадалі супрацоўнікам міліцыі, якія склалі на яе пратакол і адпусцілі.

Аднак пасля выратавання жанчына вырашыла вярнуцца на злашчасны вадаём і зноў увайшла ў ваду, дзе і патанула.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула