БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце Вільні абакралі на 10 тысяч еўра беларуску, якая заснула на лаўцы

25.07.2022 / 16:37

Nashaniva.com

Паліцыя Вільні шукае злачынцаў, якія ў аэрапорце абакралі грамадзянку Беларусі. Жанчына заснула на лаўцы, а прачнуўшыся, выявіла прапажу заплечніка з усімі дакументамі і грашыма, паведамляе zanedeliu.lt.

Як паведамілі ў паліцыі Віленскай акругі, жанчына звярнулася да праваахоўных органаў у сувязі з крадзяжом заплечніка, у якім знаходзіліся 9 тысяч еўра, MacBook, планшэтны камп'ютар, тры банкаўскія карты і асабістыя дакументы.

29-гадовая грамадзянка Беларусі пазней распавяла паліцыі, што паміж 2 і 4 гадзінамі ночы яна заснула на лаўцы ў зале прылёту. Калі яна прачнулася, выявіла прапажу заплечніка. Страта склала 10150 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула