За сарваны сцяг — калонія, пабіў дзіця рэменем — 10 базавых штрафу. Казусы беларускага правасуддзя
Пракуратура Першамайскага раёна Мінска адсправаздачылася аб пакаранні мінчука, які ў маі пабіў сваю 13-гадовую дачку рэменем, чым нанёс ёй шматлікія цялесныя пашкоджанні.
Міліцыя спыніла адміністрацыйную справу, бо маці дзяўчынкі не напісала заяву.
З-за відавочна залежнага становішча жанчыны ад гвалтаўніка, намеснік пракурора раёна адмяніў рашэнне міліцыі і даручыў скласці пратакол аб правапарушэнні.
У выніку мінчука судзілі за наўмыснае прычыненне цялесных пашкоджанняў і аштрафавалі на 10 базавых велічынь. Гэта нашмат мякчэйшае пакаранне, чым прысуджаюць па палітычных артыкулах.