БЕЛ Ł РУС

У Талачынскім раёне легкавік на досвітку сутыкнуўся з ласём

30.07.2022 / 14:50

Nashaniva.com

Паведамленне ад ДТЗ паблізу вёскі Сані паступіла ратавальнікам у 4:24.

Фота: МНС

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэнне, то пабачылі, што машына сутыкнулася з ласём.

Машына была ў кювеце, на пярэднім сядзенні быў заціснуты пасажыр. Ён знаходзіўся ў прытомнасці, але самастойна выбрацца не мог. Да прыезду медыкаў ратавальнікі аказалі яму першую медыцынскую дапамогу і дасталі з машыны.

Мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу. Вадзіцель легкавушкі пакінуў машыну самастойна да прыбыцця ратавальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула