БЕЛ Ł РУС

Фядута: Сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам — Зянковіч

2.08.2022 / 11:18

Nashaniva.com

Аляксандр Фядута ў судзе па справе дзяржперавароту заявіў, што не прызнае сябе вінаватым «перш за ўсё па абцяжарваючых абставінах — што злачынства было здзейсненае з нізкіх памкненняў», паведамляе «Вясна».

Аляксандр Фядута. Юрась Зянковіч на заднім плане. Фота: БелТА

«Я таксама не згодны з тым, што ў змоўшчыкаў былі размеркаваныя ролі і функцыі, а таксама што былі нейкія калегіяльныя рашэнні, таму што ніякіх галасаванняў не вялося», — сказаў ён.

Да таго, як пачалі дапытваць Фядуту, суд спытаў пра стаўленне да прад'яўленага абвінавачвання яшчэ аднаго абвінавачанага — Юрыя Зянковіча. Ён заявіў, што выкажа сваё прызнанне або непрызнанне віны па справе на наступным этапе судовага следства, калі ўсе абвінавачаныя дадуць паказанні. 

«Я і ў чыстасардэчным прызнанні пісаў, што лічу Юрыя Зянковіча амбіцыйным і валявым, не занадта разумным чалавекам», — сказаў Фядута.

Пры гэтым ён распавёў, што ў гэтую гісторыю яго ўцягнуў Дзмітрый Шчыгельскі, які жыве ў ЗША. Адказваючы на ўдакладняючыя пытанні пракурора, Фядута выказаў сваё меркаванне пра тое, хто арганізаваў змову з мэтай ваеннага перавароту ў Беларусі.

«Лічу, што сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам быў Зянковіч», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула