БЕЛ Ł РУС

Аўтуховіч спыніў галадоўку, але стан ягонага здароўя вельмі пагоршаў

4.08.2022 / 20:02

Nashaniva.com

27 ліпеня Аўтуховічу зрабілі аналіз крыві, які паказаў, што арганізм абязводжаны і пачаліся змены ва ўнутраных органах — пачалі разбурацца ныркі. Ціск на 4 жніўня — 96/54, пульс — 92, высокі паказчык цукру ў крыві — больш за 8, піша «Новы час».

«Тата сказаў, што яму вельмі цяжка перасоўвацца, але выйшаў, каб распавесці пра сваё здароўе самому. У яго ёсць слабасць, галавакружэнне, сухасць, пах ацэтону зыходзіць ад яго, вочы ўпаўшыя…», — расказала ягоная дачка.

Аўтуховіч спажывае дзіцячае харчаванне, але страўнік ягоны пакуль што так і не запрацаваў.

Напрыканцы галадоўкі Аўтуховічу перадалі ліст ад маці. Імаверна, гэта і стала прычынай спынення галадоўкі, аднак дакладнай прычыны Аўтуховіч не назваў. Яшчэ адзін ліст ад маці яму перадалі ўчора.

З 1 жніўня Мікалаю паставілі кропельніцу. Ён пачаў піць. Кропельніцы робяць кожны дзень у камеры. Таксама яму даюць антыбіётыкі. Да таго ж Аўтуховіч застудзіў вуха.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула