БЕЛ Ł РУС

Яшчэ тры судны з украінскай кукурузай пакінулі парты

5.08.2022 / 08:33

Nashaniva.com

Судны з кукурузай пакінулі ўкраінскія парты і накіроўваюцца ў бок марскога гуманітарнага калідора.

Сухагруз Navistar раніцай у пятніцу выйшаў з порта Адэсы, а іншае судна Rojen — з суседняга Чарнаморска. Таксама з порта Чарнаморска выйшаў сухагруз Polarnet.

Агулам на борце гэтых судоў знаходзіцца больш за 58 тысяч тон кукурузы.

Усе тры судны зараз накіроўваюцца ў бок Стамбула па марскім гуманітарным калідоры.

Раней Каардынацыйны цэнтр у Стамбуле выдаў дазвол на праход праз марскі гуманітарны калідор трох судоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула