БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкай вобласці «штадлер» урэзаўся ў аўтамабіль і працягнуў яго два кіламетры

5.08.2022 / 08:54

Nashaniva.com

Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа Брэст — Мінск раніцай 5 жніўня на чыгуначным пераездзе ўрэзаўся ў аўтамабіль, паведамляе Zerkalo.io.

Цягнік адпраўляўся ў 6:22 з Брэста да Мінска. На тэрыторыі Івацэвіцкага раёна электравоз урэзаўся на чыгуначным пераездзе ў легкавы аўтамабіль.

«Мы праехалі яшчэ два кіламетры пасля сутыкнення і працягнулі машыну перад сабой», — распавёў сведка.

Загінуў кіроўца аўтамабіля. Пасажыры «Штадлера» не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула