БЕЛ Ł РУС

У нас на раёне... свая валюта

21.09.2009 / 14:34

Адзін з раёнаў Лондана стварыў уласную валюту

У лонданскім раёне Брыкстон створана спецыяльная валюта, брыкстонскі фунт. Па наміналу ён роўны аднаму брытанскаму фунту стэрлінгаў. На купюрах вартасцю адзін, пяць, дзесяць і дваццаць брыкстонскіх фунтаў змешчаны выявы вядомых людзей раёна.

Увядзенне новых грошай мела на мэце стымуляваць продаж прадукцыі, выпушчанай кампаніямі раёна.
У якасці плацёжнага сродку брыкстонскі фунт прымаецца ў 80 фірмах гэтага лонданскага раёна.
Пры яго выкарыстанні пакупнікі атрымліваюць зніжкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула