БЕЛ Ł РУС

Памёр мастак Андрэй Снігір

8.08.2022 / 20:37

Nashaniva.com

Учора ў тры гадзіны дня на 46-м годзе жыцця памёр таленавіты беларускі мастак з Ліды Андрэй Снігір, паведамляе «Народная воля».

«Пайшоў Чалавек! Любімы муж, бацька, дзядуля, а таксама сябар», — пішуць яго сябры і падпісчыкі ў сацыяльных сетках.

Снігір быў вядомы як мастак, музыка і філосаф. Як згадваюць, ён заўсёды быў адкрыты для зносін і актыўна ўдзельнічаў у розных грамадскіх мерапрыемствах.

«Мы будзем памятаць цябе, ты жывеш у нашых сэрцах і ў тваіх карцінах», — пакідаюць каментары ў сацсетках прыхільнікі ягонай творчасці.

Андрэй Снігір быў перадусім мастаком-графікам, ён працаваў алоўкам. Сярод ягоных работ — і партрэты беларускіх нацыянальных дзеячаў.

Партрэт Янкі Купалы работы Андрэя Снігіра 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула