БЕЛ Ł РУС

Сям'я назбірала грыбоў у лесапарку ў Сухараве і трапіла ў рэанімацыю

10.08.2022 / 11:01

Nashaniva.com

Гісторыя зацікавіла следчых.

Мінчук гуляў у лесапарку ў раёне Сухарава, пабачыў грыбы. Мужчына вырашыў, што гэта зелянушкі, і, сабраўшы цэлы пакет, аднёс дадому, паведамляе СК.

Увечары таго ж дня яго жонка іх прыгатавала. Сям'я, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей, павячэралі.

На наступны дзень усе адчулі недамаганне і звярнуліся па дапамогу да медыкаў. Цяпер усе яны ў рэанімацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула